UDF

Новости

«Чорна-белыя вершы» — новы відэапраект

Лiтрадыё.by
13.09.2010
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча.

Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска.
“Чорна-белыя вершы” — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці.



Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прызнак застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтару, што чытаць альбо што не чытаць. А “Будзьма разам!” і “Літрадыё” раз на тыдзень паказваюць аднаго паэта, які чытае верш на ўласны выбар.

Сярод першых выканаўцаў — Віктар Жыбуль, Андрэй Адамовіч, Наста Манцэвіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Ася Волкава.

Папярэднюю згоду на ўдзел у праекце далі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Джэці, Югася Каляда, Таццяна Нядбай, Уладзімір Лянкевіч, Таццяна Сівец, Кацярына Зыкава, Дзмітры Строцаў.



Перейти на сайт