UDF

Новости

Ганна Хітрык заснавала новы музычны праект

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
06.09.2010
Актрыса Купалаўскага тэатру сабрала музыкантаў дзеля новага праекту, які будзе звацца "S*unduk". Пра адраджэнне адной з самых запатрабаваных камандаў на беларускай сцэне "Дзецідзяцей" спявачка казаць не хоча.

Заява музыкантаў гурта "Дзецідзяцей" у чэрвені пра прыпыненне дзейнасці стала для іх прыхільнікаў поўнай нечаканасцю. Каманда на чале з Ганнай Хітрык толькі выдала новы беларускамоўны альбом "Рух" ды актыўна давала канцэрты. Што здарылася ў гурце, Ганна не хоча казаць дагэтуль. "Мы вырашылі гэта аніяк не каментаваць, бо калі я скажу, што прычына ва мне, дык усе на тое адкажуць, што Хітрык грае ў ахвяру, а калі скажу, што праблемы паўсталі праз іншых музыкаў, дык абавязкова нагавораць, што я перакладаю віну на хлопцаў", – кажа спявачка.

Разам з часткаю музыкантаў з "Дзецідзяцей" і з новым гітарыстам Ганна пачала рэпетыцыі новага праекту пад назвай "S*unduk". У музычным плане ён мала чым будзе розніццца ад таго, што яна рабіла раней. Прэзентацыя праекту запланаваная на 2 кастрычніка.



Перейти на сайт