UDF

Новости

“Рок па вакацыях“: з півам і пад дахам

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
02.09.2010
Адзін з самых значных беларускіх фэстаў сярэдзіны 90-х "Рок па вакацыях" перайшоў у клубны фармат. Арганізатары кажуць, што не бачаць патрэбы ў збіранні шматлікіх дазволаў на правядзенне мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы.

"Рок па вакацыях" адзін з самых старэйшых беларускіх фэстаў. Ён быў заснаваны ў 1993 годзе і праводзіўся на адкрытай пляцоўцы ў мінскім Парку Чалюскінцаў. У лепшыя часы тут збіралася некалькі тысячаў гледачоў, на сцэне выступалі лепшыя айчынныя рок-каманды, а сам канцэрт дэманстраваўся на нацыянальным тэлебачанні. Менавіта на фэсце "Рок па вакацыях" у 1994 годзе адбыўся апошні ў гісторыі выступ гурта "Мроя", які потым перарадзіўся ў N.R.M.

У сярэдзіне 2000-х арганізатары вырашылі адрадзіць ідэю першага восеньскага фестывалю. Але на той час існавала негалосная забарона на выступы гуртоў, што бралі ўдзел у акцыі апазіцыі. Таму ў Мінску не тое, што вялікі канцэрт з удзелам беларускіх рок-каманд нельга было правесці, зрываліся нават выступы музыкантаў у невялікіх клубаў.

Пасля абвешчанай адлігі некалькі год таму, арганізатараў "Рока па вакацыях" напаткала новая бяда. "Вялікую пляцоўку для рок-канцэрта пасля выбуха 3 ліпеня на святочным канцэрце знайсці немагчыма. Ніхто не можа ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку", - тлумачыў тады ідэолаг фестываля Юрый Цыбін. Тым не менш выхад быў знойдзены – адроджаны фестываль прайшоў у канцэртнай залі.

У апошнія два гады "Рок па вакацыях" праходзіць у "Рэактары" – адзіным у беларускай сталіцы клубе, прыдатным для вялікіх канцэртаў. "Каб правесці фэст на гістарычнай пляцоўцы ў Парку Чалюскінцаў, трэба сабраць вялікую колькасць дазволаў, да ўсяго там нават піва нельга папіць, таму мы вырашылі не марнаваць час і працягнуць фэст у клубным фармаце", - кажа арганізатар "Року па вакацыях" Павел Кашырын.

"Рок па вакацыях-2010" пройдзе 11 верасня з удзелам гуртоў "Крама", "Нейра дзюбель", "Без білета", Drum Ecstasy, "У нескладовае", The Toobes, ZM99.



Перейти на сайт