Амерыканскія паслядоўнікі Марлі заедуць у Раубічы
У Беларусі выступяць госці з Амерыкі – гурт The Bishops. Хоць усе ўдзельнікі The Bishops – белыя, яны прызнаюцца, што ім надта падабаецца афрыканская культура.
The Bishops (не блытаць з аднайменнай брытанскай рок-камандай) існуюць ужо 16 год. Жывуць яны ў самым цэнтры Злучаных Штатаў - Омахе, штат Нябраска. Вялікай вядомасці музыкі не дасягнулі, але іх музыку добра ўспрымаюць на рэгі-вечарынах. Падобна да таго, што такая сітуацыя амерыканцаў задавальняе. Іх альбомы знайсці цяжка, кліпаў у іх няма наогул, а на іх старонцы ў facebook пад пазнакай "гуказапісвальная кампанія" напісана "Вы што, жартуеце?".
Хоць усе ўдзельнікі The Bishops – белыя, яны прызнаюцца, што ім надта падабаецца афрыканская культура. У асаблівасці яе музыка, рытм і танец. З гэтай нагоды музыканты выкарыстоўваюць па максімуму духавую секцыю – у іх складзе трамбон, саксафон і трубы.
Тое, што граюць амерыканцы, можна акрэсліць як рэгі, ска і рокстэдзі (рэгі ў больш хуткім тэмпе). Але самі яны не зважаюць на азначэнні і кажуць, што іх стыль - гэта "радасць, добры настрой і станоўчыя эмоцыі".
The Bishops дадуць у Беларусі тры канцэрты. Два пройдуць у мінскіх клубах: 26-га ў "Графіці", 28-га ў "Мулен Руж". А 27-га яны стануць гасцямі закрытага фестываля "Амбасовішча", які штогод ладзіцца ў рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter