UDF

Новости

“Басовішча“ брытанізіруецца

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
10.05.2010
На 21-шы фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” не паклікалі монстраў беларускага року – "Крама", N.R.M. і "Нейра дзюбель" сёлета на сцэну ў польскім мястэчку Гарадок не выйдуць.

Арганізатары тлумачаць, што хочуць асвяжыць фестываль, таму клікаюць маладзейшых. У тым ліку The Toobes, што адзначыліся скандалам у сувязі з беларускай мовай.

Размовы пра змену фармату самага старэйшага беларускага рок-фэстываля хадзілі даўно, але набор хэдлайнераў усё роўна заставаўся прыблізна тым жа. Раней арганізатары тлумачалі, што запрашаюць каманды Вольскага, Варашкевіча, Кулінковіча, бо гледачы фэсту іх хочуць бачыць. Сёлета падыходы ў арганізацыі змяніліся. Новая старшыня БАСу Кася Кузьміч кажа, што галоўная мэта паказаць, што ў Беларусі ёсць разнастайная, новая музыка. І тое, што гасцямі фэсту здольныя стаць не толькі "Крама", N.R.M. і "Нейра дзюбель".

Сёлета ўпершыню на фестываль, які заўжды падкрэсліваў беларускамоўны фармат, паклікалі вялікую кампанію ангельскамоўных рок-гуртоў, сярод якіх The Toobes, што адзначыліся скандалам у сувязі з беларускай мовай. З зорак плануюцца – этна-трыё "Троіца" і "Ляпіс Трубяцкой" (з камандай Міхалка яшчэ вядуцца перамовы).

Фестываль "Басовішча-2010" па традыцыі пройдзе на лясной палянцы пад Гарадком, ля самай мяжы з Беларуссю 16 і 17 ліпеня. Цяпер вядуцца перамовы наконт таго, каб зрабіць візы беларускім гледачам – бясплатна.



Перейти на сайт