UDF

Новости

“Ляпісы“ cупраць дакументальнага лайна (відэа)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
18.03.2010
Пры ўсёй папулярнасці "Ляпісаў" на постсавецкіх абсягах ды любові да відэаўвасаблення сваіх песень, іх кліпы рэдка трапляюць у ратацыю на ТВ. Спіс скандальных кліпаў Сяргея Міхалка папоўніла свежая праца на песню "Пульс эпохи", якую адмовіліся ўзяць у эфір беларускія і расійскія тэлеканалы.

Сэнс новага відэа, знятага "самым злым фатографам Расіі" Іванам Вушковым, у высмейванні моды на дакументальнае трэш-відэа.

"Мы кпім з таго відэа, якім поўніцца сеціва. Дакладней, мы высмейваем тых людзей, якія глядзяць ролікі пра п’яных мянтоў ды бамжоў, якія танчаць , а да ўсяго перасылаюць адзін аднаму. Я лічу, што ў рэальных відэа закладзена рэальнае зло, ад яго сыходзіць толькі негатыўная энэргія. Калі усё гэтае дакументальнае лайно становіцца часткай мастацтва, то яно памнажаецца ў геаметрычнай прагрэсіі. І чым больш мы будзем такое глядзець ды гагатаць з таго, тым больш лайна будзе ў нашым рэальным жыцці. Мы гэта не прымаем, мы паўстаем супраць такога. Таму і знялі гэты кліп", - кажа Сяргей Міхалок.

Новае відэа "Ляпісаў" адразу выклікала неадназначную рэакцыю ў прыхільнікаў, а беларускія і расійскія тэлеканалы адмовіліся браць відэаролік у сваю ратацыю.

Ранейшыя два кліпы гурта Сяргея Міхалка – "Маніфест" і "Капітал" - прызнаныя самымі правакацыйнымі ў беларускай музыцы па версіі UDF.by.



Перейти на сайт