Рокерам ізноў перакрылі кісларод
Фестываль "Жывы гук ON-line" запланаваны на 31 чэрвеня, пераносіцца на іншую дату і ў іншае месца. На рокераў паскардзіліся жыхары бліжэйшых дамоў, якім першы канцэрт праекту падаўся занадта шумным.
Тады фэст прайшоў у самым цэнтры Мінска на адкрытай пляцоўцы ля Дому афіцэраў і сабраў каля тысячы гледачоў. Арганізатары планавалі працягнуць паспяховы праект на адкрытым паветры, але вымушаны былі адмовіцца ад гэтай ідэі літаральна за суткі да мерапрыемства.
"Першы канцэрт адпавядаў усім нормам заканадаўства і скончыўся своечасова, але, на жаль, калектыўныя скаргі маюць вялікую сілу", - пракаментаваў udf.by адмену канцэрта 31 ліпеня арганізатар праекту, музыкант Піт Паўлаў. Фестываль пераносіцца на 2 жніўня ў клуб "Т-34", які знаходзіцца ў будынку Дому афіцэраў, але арганізатары будуць спрабаваць і надалей прарывацца на адкрытае паветра.
Цікава, што на афіцыйныя масавыя мерапрыемствы і начныя рэпетыцыі парадаў, жыхары дамоў ля Дому афіцэраў не скардзяцца. Людзі спраўна зачыняюць форткі, калі праязджае прэзідэнцкі картэж, а вось спевы рокераў іх надта раздражнілі. Варта зазначыць, што ў бліжэйшых будынках, што знаходзяцца ля канцэртнай пляцоўкі фэсту "Жывы гук ON-line", месціцца офіс БРСМ і рэзідэнцыя прэзідэнта.
Сяргей Нятрэба