UDF

Новости

У Смаргонь, да Мацея Бурачка

Творчасць Францішка Багушэвіча стане галоўнай тэмай Дня беларускага пісьменства 6 верасня

Са святочнай нагоды ў Смаргоні, якая сёлета стане сталіцай свята, плануецца адкрыць помнік Багушэвічу, а ў сядзібе паэта ў Кушлянах, дзе зараз знаходзіцца філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, уганараваць лаўрэатаў 49-га нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2009", паведамляе БЕЛТА.

Яшчэ адной ключавой тэмай Дня беларускага пісьменства стане гісторыя культуры Смаргоншчыны. З гэтай нагоды цэнтральная вуліца горада ператворыцца ў вялікую экспазіцыйную пляцоўку. Свята пісьменства традыцыйна збірае вялікую колькасць гасцей з розных краін, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, абласныя дэлегацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. На канферэнцыі з удзелам замежных калег літаратары абмяркуюць варыянты супрацоўніцтва і ўмацавання сувязяў.

Падчас свята традыцыйна разгортваецца багатая кніжная экспазіцыя. Кнігі, што былі выпушчаны за мінулыя гады, выданні — лаўрэаты конкурсаў "Мастацтва кнігі", дзіцячая літаратура будуць прадстаўлены і гэтым разам. Таксама будзе працаваць тэматычная кніжная пляцоўка да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдуць прэзентацыі кніг, выдавецтваў, творчыя сустрэчы з аўтарамі.




Перейти на сайт