Чаргінец: Быкаў пісаў вершы, і няма чаго тут смяяцца
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Мікалай Чаргінец падчас прэсканферэнцыі з нагоды 75годдзя арганізацыі выказаўся супраць прыватызацыі імя Васіля Быкава, а таксама падзяліўся ўспамінамі "пра свайго сябру".
"Вельмі мне горка, калі спрабуюць прыватызаваць Быкава. Можа хтосьці яго і не ведаў, але нешта аб ім ужо піша, прыдумляе. Быкаў гэты здабытак нашай краіны, у першую чаргу. І вось крычаць, што Быкава не выдавалі, Быкава тэрарызавалі.
Шаноўныя сябры, Быкаў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Быкаў — Герой Сацыялістычнай працы, некалькі разоў узнагароджваўся ордэнамі. Гэта ж наш гонар, і Быкаў - вялікі пісьменнік. Калі кажуць "Быкава не выдавалі" — гэтае ж брахня. Калі ў адзін год выдаюцца адны і тыя ж кнігі па трычатыры разы і гавораць, што Быкава вось замыкнулі. Гэта глупства.
З Быкавым я сябраваў і я шанаваў гэтае сяброўства. Шчыра кажучы, калі я быў у Аўганістане, акрамя Быкава ніхто столькі не напісаў мне лістоў. І вось паглядзіце, я ў музей аддаў, не памятаю, можа 50, можа 60 лістоў.
Але я не ўсё аддаў, бо там ёсць такіясякія яго характарыстыкі на тых, хто цяпер спрабуе яго прыватызаваць. Я не адважыўся, паважаючы памяць аб гэтым вялікім чалавеку.
Быкаў заўсёды быў з дзяржавай. Але былі ў іх і непаразуменні.
Выклікалі яго прадстаўнікі пэўных службаў. Я памятаю як ён распавядаў мне з болем у душы, ледзь не плачучы ад крыўды. Сапляк нейкі паклікаў, і кажа нука пакажы, дзе Магадан на карце знаходзіцца.
Але Быкаў выдатна ва ўсім разбіраўся.
На жаль, дачасна сышоў з жыцця. Я ўпэўнены Быкаў быў бы са сваім словам вельмі патрэбен нашай краіне. І гэта разумеюць усе, у тым ліку і прэзідэнт Лукашэнка. Памятаеце як каілі, Лукашэнка сказаў, што Быкаў вершы піша. Пачалі выкідвалі пасквілі і гразь. Насамрэч Быкаў пісаў вершы. Пісаў, родная сястра аб гэтым пацвердзіла. У інтэрв’ю Камсамолцы сказала, што яны ў яго кралі і чыталі, а ён нас лупіў за гэта. Што ж тут насміхацца над гэтым".