Лідэру беларускай рок-гурта пагражае да 13 год турмы

www.udf.by
14 июля 2009, 12:41
Лідэр гурта "Голая манашка" Фёдар Жывалеўскі цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіна ў чаканні суда. Рокера вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, датычных незаконнага абароту наркотыкаў і арганізацыі прытону для спажывання наркотыкаў. Яму пагражае да 13 год турмы.

Лідэру беларускай рок-гурта пагражае да 13 год турмы

Знаёмыя Фёдара Жывалеўскага кажуць, што музыканта затрымалі на лесвічнай пляцоўцы, калі той выкідаў смецце. У яго кватэры знайшлі наркатычныя рэчывы і адразу даставілі музыканта ў пастарунак. Цяпер Фёдар знаходзіцца ў следчым ізалятары Жодзіна ў чаканні суду. Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэксу – "Незаконны абарот наркатычных рэчываў" і "Арганізацыя прытону для спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ды іх прэкурсораў". Да іх ліку адносяць гераін, амфетамін ды опій. Жывалеўскаму пагражае ад васьмі да трынаццаці год турмы.

Лідэру беларускай рок-гурта пагражае да 13 год турмы

Адміністратар гурта "Голая манашка" Зміцер Шаўцоў кажа, што пакуль дата суда не прызначана. "Фёдар прызнае сваю віну, але толькі ў частцы 1 арт.328 – незаконны выраб наркотыкаў без мэты продажу. Па гэтым артыкуле пагражае пазбаўленне волі да пяці год. У апошнім сваім лісце ён піша, што ў некаторых момантах былі парушаныя яго правы, але не ведае, як гэта даказаць, бо не можа дазволіць сябе нармальнага адваката", - кажа Зміцер.

На лідэра "Голай манашкі" не першы раз заводзяць крымінальную справу. Яго судзілі за крадзёж, падробку дакументаў і пабег з месца абмежавання волі. Летась ён ужо адбыў пакаранне ў паўтары гады турмы. Раней яго затрымлівалі і за наркотыкі, але тады музыкант пазбег пакарання, трапіўшы на лячэнне.

Лідэру беларускай рок-гурта пагражае да 13 год турмы


Сёлета Фёдар Жывалеўскі з сваім гуртом запісаў альбом пад працоўнай назвай "Алілуйя". Яго прэзентацыя цяпер адкладаецца.


Паслухаць песьню "Голай манашкі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Лідэру беларускай рок-гурта пагражае да 13 год турмы