Куды коціцца “Басовішча“
У гэты ўік-энд у польскім Гарадку, што непадалёк ад беларускай мяжы, стартуе 20-ты па ліку фестываль "Басовішчы". Скептыкі наракаюць на тое, што самы старэйшы беларускі рок-фэст за гэты час зусім не змяніўся і паступова страчвае публіку, так і не стаўшы камерцыйна апраўданым фестывалем еўрапейскага маштабу. Іншыя ж зазначаюць – "Басовішча" унікальная з’ява і яго вартасць якраз у гэтай нязменнасці. Дык куды коціцца "Басовішча"?
Сёлета, каб паслухаць N.R.M. і "Краму" з "Нейра дзюбелем", у Еўрасаюз збіраецца некалькі тысячаў беларусаў. Арганізатары разлічваюць, што канцэрты 17 і 18 ліпеня наведаюць ля 5 тысячаў гледачоў. Галоўнае пытанне для беларускіх наведнікаў – візавае.
Арганізатары так і не здолелі дамовіцца з польскім консульствам у Мінску на бясплатную візавую падтрымку, затое дзякуючы высілкам руху "За Свабоду" консульства ў Гродна пайшло насустрач. 1300 чалавек з усёй Беларусі звярнуліся туды па бясплатныя візы на дні фестывалю. Усяго “Басовішча” разлічвае прыняць да 5 000 гледачоў. Большая частка публікі будзе з Беласточчыны, дзе жыве шмат беларусаў. Фэст уласна і задумваўся, як музычнае свята для мясцовых беларусаў, але за 20 год існавання перарос гэты статус і стаў фактычна галоўным беларускім рок-фестывалем.
Адзін з тых музыкантаў, які выступаў яшчэ на самым першым фестывалі, лідэр гурта ULIS Вячаслаў Корань лічыць, што цяпер "Басовішча" змяняецца не ў лепшы бок і паступова страчвае публіку. "Не ўсё робіцца дзеля таго, каб гледачоў было шмат. У "Басовішча" ёсць сталае фінансаванне (фестываль фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы – заўвага аўт.), а калі бы грошы трэба было шукаць, то наўрад ці фестываль пратрымаўся бы 20 год", - кажа музыкант.
Ён упэўнены, што "Басовішча" магло бы стаць фестывалем еўрапейскага ўзроўню, калі бы яго арганізацыяй займаліся прафесіяналы (па традыцыі "Басовішча" ладзяць студэнты з Беларускага аб’ядннаня студэнтаў ў Польшчы). "Кожны фестываль павінен развівацца па агульных законах і "Басовішча" тут не выключэнне. Трэба запрашаць вядомых хэдлайнераў, што прывядуць публіку, якая ў сваю чаргу пабачыць і беларускія гурты", - упэўнены В.Корань.
А вось музычная журналістка Таццяна Заміроўская трымаецца іншага меркавання: "Усе размовы пра тое, што “Басовішча” павінна стаць маштабным еўрапейскім фестывалем, не адпавядаюць сутнасці. Гэта беларускі фестываль і гэта добра. Жаданне зрабіць з яго фест, падобны Be2gether, які праводзіцца на беларуска-літоўскай мяжы, з’яўляецца напэўна ад комплексаў. Таму што тым, хто гэта хоча зрабіць, падаецца, што беларуская музыка сама па сабе не ўяўляе такога інтарэсу і да яе абавязкова нешта трэба дадаць. Няхай лепш "Басовішча" застаецца такім злепкам беларускай культуры, бо так склалася гістарычна".
У праграме "Басовішча-2009" выступы двух дзесяткаў вядучых беларускіх рок-камандаў, запланаваны таксама выступ некалькі гуртоў з Беластоку, якія спяваюць па-беларуску. У другі дзень фестывалю, 18 ліпеня, адбудзецца сыграе адзіная запрошаная небеларуская зорка – польскі гурт "Lao Che". Галоўная падзея фестывалю – часовае адраджэнне зорак беларускага року савецкіх часоў – гуртоў "Мроя" і "Бонда".
Сяргей Нятрэба

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники