UDF

Новости

Замест рыцараў у Навагрудак прыедзе Саладуха

"Наша Ніва"
01.07.2009
10 -11 ліпеня ў Наваградку адсвяткуюць Дзень гораду, прымеркаваны да 965-годдзя першай сталіцы ВКЛ.

Праграма святкавання 965-годдзя першай сталіцы ВКЛ.

У святочнай праграме запланаваная міжнародная навуковая канферэнцыя "Роля і месца Навагрудка ў гісторыі Еўропы". Адбудзецца яна 10 ліпеня, месца правядзення – актавая зала райвыканкаму, Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка.

11 ліпеня на гарадской плошчы выступяць лепшыя самадзейныя калектывы Гродзенскай вобласці (10.00-17.00), а таксама Аляксандр Саладуха з двухгадзінным канцэртам (19.00—21.00).

Нагадаем, што сёлета праз адсутнасць сродкаў традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры "Наваградзкі замак" не адбудзецца.



Перейти на сайт