Прэмію Цёткі ўручаць 6 красавіка
Сёлета Прэмія Цёткі ператворыцца ў міні-фэст для дзяцей і дарослых. 6 красавіка з 12-й да 16-й гадзіны ў прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) можна будзе пагуляць і паразмаўляць, паглядзець спектакль і паслухаць музыку, пачаставацца печывам і напоем ад Цёткі. Таксама можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі ды іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні. Уваход вольны.
Свята пройдзе ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
12:10 - 13:10 — дыскусія на тэму сучаснай беларускай дзіцячай ілюстрацыі (Кацярына Дубовік, Вольга Кузьміч, Павел Татарнікаў, мадэратарка Юля Цімафеева);
13:30 - 14:15 — спектакль "Мама Му паранілася" ад тэатрыка лялек "Лямцавая Батлейка" (партнёр "Будзьма беларусамі");
14:30 — цырымонія ўганаравання лаўрэатаў Прэміі Цёткі;
15:00 - 16:50 — музычны сэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса.
Цягам усяго міні-фэсту будуць адбывацца розныя актыўнасці для дзяцей і не толькі: размалёўкі Піў.піў, майстар-клас ад лаўрэаткі 2018 году Лізаветы Лянкевіч, аздабленне пячэнек, гульня-віктарына і іншае.
Інфармацыя пра праграму міні-фэсту будзе абнаўляцца на старонцы падзеі ў Facebook.
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
Сайт: ciotka.by
Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", Валер Гапееў за кнігу "Мая мілая ведзьма" і Лізавета Лянкевіч за афармленне "Азбукі" Рыгора Барадуліна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники