UDF

Новости

Купалаўскі тэатр пераязджае ў Пінск

У летняе міжсезонне акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будуць граць свае спектаклі ў Пінску.

У Палескім драматычным тэатры мінчукі пакажуць 5 спектакляў, у тым ліку і "Пінскую шляхту" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Цікава, што гэты вадэвіль ставіць і трупа Палескага тэатра. Пінчукі мараць параўнаць спектаклі і актыўна раскупляюць квіткі.



Перейти на сайт