UDF

Новости

Створана петыцыя супраць дыскрымінацыі дзяцей па моўнай прыкмеце

UDF.BY
16.02.2018
Беларускамоўныя бацькі стварылі петыцыю, у якой акрэслілі тры галоўныя перашкоды ў атрыманні дзецьмі дашкольнай адукацыі па-беларуску і прыйшлі да высновы, што ў існуючай сістэме адукацыі адбываецца дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце.

"Мы крок за крокам спрабуем вярнуць тое, на што маем права", - заявілі бацькі UDF.BY.

Петыцыя ўтрымлівае абагульненыя факты пра сёньняшні стан беларускай дашкольнай адукацыі (сабраныя групай бацькоў шляхам маніторынгу ўсіх беларускамоўных групаў у садках Менска), а таксама патрабаваньні,
якія яны хочуць прымусіць улады выканаць.

У тым ліку аўтары петыцыі вылучылі тры галоўныя перашкоды ў атрыманні дзецьмі дашкольнай адукацыі па-беларуску:

1) ніхто не пытаецца ў бацькоў, на якой мове яны хочуць садок для дзяцей;

2) у сямі з дзевяці раёнах Мінска няма беларускамоўных садкоў;

3) выхавальнікі не ведаюць беларускай мовы.

Падрабязней азнаёміцца з праблемай і падпісаць петыцыю можна на сайце petitions.by.



Перейти на сайт