“Хронікі Нарніі“ выдадуць па-беларуску
Фото: UDF.BY
Кніга была надрукаваная ў 1950 годзе, і з таго часу стала любімым чытаннем мільёнаў дзяцей па ўсім свеце.
Выхад беларускага перакладу плануецца ў заснаванай Андрэем Кімам і Аляксеем Шэіным серыі “Добрая кніга”, у якой ужо пабачылі свет “Маленькі Прынц” А. дэ Сэнт-Экзюперы і першая з “Хронік Нарніі” аповесць – “Пляменнік чараўніка”.
“Леў, вядзьмарка і гардэроб”, напэўна, другая па важнасці кніга ў маім жыцці, – адзначае перакладчык Андрэй Кім. – З дзяцінства, адкапаўшы яе ў закінутай купе кніжак, я перачытваў гэтую казку мо тузін разоў. Гэтая кніга, як і ўся серыя “Нарніі”, моцна паўплывала на фармаванне мяне як асобы; патлумачыла дзіцяці пра дабро і зло; пра тое, што за дабро трэба змагацца; пра тое, што, нават калі зло здаецца мацнейшым, праўда заўжды пераможа”.
“Хронікі Нарніі” – залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі.
Правы на кнігу і ілюстрацыі мастачкі Паўліны Бэйнс набытыя ў выдавецтва HarperCollins. Вокладку ствараў адзін з лепшых беларускіх ілюстратараў Раман Сустаў.
На платформе “Талака” абвешчаны збор сродкаў на выданне беларускага перакладу. Той, хто ахвяруе 14 рублёў, атрымае саму кнігу (і гэта будзе нашмат танней, чым потым купіць у краме). За 24 рублі можна будзе атрымаць гэтую кнігу плюс яшчэ "Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка", якая выйшла летась. За большыя сумы падтрымкі ініцыятары выдання абяцаюць больш розных падарункаў.
А пасля Новага году нас чакае яшчэ адзін сюрпрыз: 5-7 студзеня фільм “Леў, вядзьмарка і гардэроб” у беларускай агучцы можна будзе ўбачыць у кінатэатры “Масква”.
Падтрымаць праект і заказаць кнігу па меншым кошце можна тут: https://www.talaka.org/narnia
Але трэба паспяшацца: да заканчэння збору засталося 11 дзён.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники