Барадулін: Усё, добрае ўва мне – гэта ад мамы
У зборнік, які выйшаў у мінскім выдавецтве "Лімарыюс", увайшлі лісты амаль за два дзясяткі гадоў, пачынаючы з 1954-га, калі будучы народны паэт стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту і з’ехаў з Вушачаў у Мінск.
10 чэрвеня маці Барадуліна - Куліне Андрэеўне – споўнілася б 100 гадоў.
У інтэрвью Радыё Свабода спадар Рыгор распавёў пра гістрыю стварэння кнігі.
"У 90-я гады я працаваў у выдавецтве "Мастацкая літаратура" і аднойчы прынёс некалькі паштовак ад мамы, некалькі лістоў. І рэдактар Наташа Давыдзенка сказала, што можна вельмі цікавую кнігу выдаць. Прайшоў немалы час, ідэя гэтая мяне не пакідала, і я неяк паехаў у Вушачу, забраў свае лісты, пералапаціў тое, што было тут ад мамы. Наташа Давыдзенка ўзялася за падрыхтоўку тэкстаў, потым да яе далучыўся Сяргей Шапран. Практычна, удвух яны гэта і асілілі".
Рыгор Барадулін распавёў, што падчас шматлікіх пераездаў імкнуўся захаваць усе матчыны лісты і паштоўкі.
"Гэта – самае дарагое, што засталося ад мамы. Цяпер чытаю кнігу – як быццам гавару зноў з мамай. Усё, што ёсьць ува мне добрае – гэта ад мамы, а што дрэннае – дык гэта асабіста ад мяне... Я, бывала, да чаркі прыкладаўся, вучыцца ленаваўся. А ў лістах стараўся быць трошку прыгажэйшым, чым быў насамрэч. Але мама адчувала сэрдцам – усё-усё. І адразу пісала мне: "Не дурэй!". Для мяне мама была ўсё: і свет, і жыццё".
У лістах да маці Барадулін - надзвычай пяшчотны і адданы сын. Але ёсць рэчы, за якія яму хацелася б папрасіць у маці прабачэньня.
"Я кожны вечар, калі малюся, прашу ў мамы прабачэньня, каб яна мне даравала маю няўвагу. Мне здавалася, што мама вечная. Цяпер я зразумеў, што трэба было кожную хвіліну думаць пра маму. Нанач, калі кладуся спаць, паўтараю словы малітвы, якую гаварыла мама: "Абнясі, Божа, тынам ад зямлі да неба, сахрані мяне, Божа, адныні і да веку". Мамачка мая родная, няхай будзе табе Царства Нябеснае, пухам табе зямелька родная вушацкая. Мамачка мая ранішняя, мамачка мая сьветлая, мамачка мая родная, пашлі мне імгненьне спакою, даруй мне, даруй мне, даруй мне, мамачка, дзякуй, дзякуй, дзякуй".
Адказваючы на пытанне, ці піша паэт цяпер каму-небудзь лісты, Барадулін сказаў:
"Цяпер ужо амаль няма каму пісаць. Рука ўжо ня піша. Гэта страшная рэч – інтэрнэт, кампутары. Зьнікае непасрэднасьць, шчырасьць, знікаюць рысы быту, часу – такія маленькія драбязінкі, якія апішаш толькі ў пісьме. Біблія не магла быць напісаная на кампутары – я гэтага не ўяўляю. Таму што рука зьвязаная з мозгам і перадае ўсе пачуцьці. Невыпадкова раней пісалі гусіным пяром, не мэталічным, а менавіта гусіным – гусі ж за аблокі лётаюць, і пяро гусінае перадае адначасова і палёт, і вышыню думкі. Васіль Быкаў расказваў, што самым першым у яго было менавіта гусінае пяро, каторае яму зрабіў бацька. Я думаю, што “прагрэс прагрыз” шмат непатрэбных дзірак у чалавечых адносінах, усё стала зручным, ня трэба лішне рухацца, націснуў кнопку – і гатова. Паэт Уладзіслаў Лапушын прыяжджаў нядаўна з Амэрыкі і расказваў, што там нават подпіс за цябе кампутар ставіць. Сучасную паэзію бяз рыфмы, бяз рытму можна, напэўна, і на кампутары пісаць. Яе і перакладаць лёгка – пераказвай даслоўна і ўсё. Я ня супраць такой літаратуры – у гаспадарцы ўсё спатрэбіцца, а час выявіць сапраўдныя вартасьці".