Сёння — дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай
У Полацку ўжо пачаліся ўрачыстасці ў гонар апякункі Беларусі і асветніцы беларускага народа. Для ўдзелу ў святочных набажэнстваў у горад прыйшлі некалькі тысячаў паломнікаў. Па традыцыі ў Сафійскім саборы пройдзе богаслужэнне. Літургію адслужыць мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Затым адбудзецца хрэсны ход ад сабора да Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра, дзе знаходзяцца мошчы святой.