UDF

Новости

“Ляпіс Трубяцкой“, Mauzer і OSIMIRA едуць на фэст у Карэлію

Беларускія гурты "Ляпіс Трубяцкой", Mauzer і OSIMIRA ўключаныя ў праграму аднаго з буйнейшых расейскіх фэстаў "Воздух", які пройдзе ўжо ў 5-ы раз ў сталіцы Карэліі — Петразаводзку 19—21 чэрвеня.

На фэстывалі жывой музыкі "Воздух" выступалі практычна ўсе вядучыя расейскія рок-каманды, апошнім часам на фэст запрашаюць і беларусаў.

"Да ўдзелу ў юбілейным фэсце аргкамітэт у асноўным адбіраў тых выканаўцаў, якія ўжо раней выступалі на фэсце і запомніліся сваім яскравым выступам, — кажа беларускі каардынатар "Воздуха" Алег Ціханаў. — Таму вельмі было прыемна ўбачыць сярод іх і нашыя імёны".

Сёлета ўпершыню ладзіцца аўтобусны тур на фэст з Беларусі. Тур каштуе 66 даляраў, аўтобус выпраўляецца 18 чэрвеня, вяртаецца - 22-га. Маршрут: Магілёў-Віцебск-Санкт-Пецярбург-"Воздух"-Віцебск-Магілёў. У кошт туру ўключаны праход на фэст і месца ў намётавым гарадку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў: ethnoza@netradio.by



Перейти на сайт