У Логвінава за год выходзіць 15 мастацкіх твораў, у “Звяздзе” — 29
А пакуль Мінінфарм не забраў ліцэнзію, у выдавецтве Логвінава выходзілі кнігі 30 аўтараў за год. Што зменіцца, калі выдавецтва не будзе?
Кнігарня "Логвінаў" цяпер пад пагрозай. Суд вырашыў, што яе заснавальнік і кнігавыдавец Ігар Логвінаў мусіць выплаціць дзяржаве 1 мільярд рублёў. На столькі ў 2014 тут нагандлявалі.
Кнігарня Логвінава ў лічбах.
За 2014 год тут выдалі 15 кніг (па найменнях). На рускай мове з іх толькі некалькі. І гэта пры тым, што кнігі давялося выдаваць у Вільні, бо ў 2013 годзе Міністэрства інфармацыі пазбавіла Логвінава ліцэнзіі. Яшчэ з ліцэнзіяй, у 2013 годзе кніг выдалі ўдвая болей.
Дзяржаўны выдавецкі дом “Звязда” летась выдаў толькі 29 кніг мастацкай літаратуры, выдавецтва “Мастацкая літаратура” — 44. (Па дадзеных сайта кніжнай палаты. Мастацкая літаратура за выключэннем дзіцячай).
Мінінфарм 6 разоў адмаўляў кнігавыдаўцу ў выдачы ліцэнзіі на гандаль кнігамі. А пасля суд прызначыў Ігару Логвінаву штраф у 5 мільёнаў і выплат на 1 мільярд. Суд палічыў гэты мільярд прыбыткам, хаця па словах кнігавыдаўца, гаворка вядзецца пра абарот кнігарні, а не прыбытак. За гэтыя грошы можна набыць 11 тысяч новых раманаў Віктара Марціновіча ці 2 тысячы кніг “Вялікае княства” Уладзіміра Арлова.
Цяпер выдавец Ігар Логвінаў заклікае неабыякавых сабрацца і дапамагчы кнігарні выплаціць штраф.
“Хутчэй за ўсё, нам давядзецца выплачваць штраф, і мы прымаем гэтыя абавязальніцтвы. Мы звяртаемся да грамадскасці, каб дапамаглі ўратавацца ў такой сітуацыі. Кнігарня стваралася як публічная пляцоўка, гэта культурны праект, паспяховы, як культурны, але не вельмі паспяховы фінансава”.
Аўтары пра кнігарню
Віктар Марціновіч у Логвінава выдаваў рускі варыянт рамана “Мова”.
Антон Кашлікаў надрукаваў у Логвінава раман “Бывшие”.
9 студзеня закончыўся працэс у эканамічным судзе над Ігарам Логвінавым — уладальнікам кнігарні "логвінаЎ". Яго вінавацілі ў продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі. Суд прызначыў Логвінаву штраф у 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, з Логвінава спаганяюць 961 мільён рублёў, які падатковая інспекцыя палічыла прыбыткам крамы.

Ігар Логвінаў
Аўтары пра кнігарню
Віктар Марціновіч у Логвінава выдаваў рускі варыянт рамана “Мова”.
У яго была поўная свабода, як эстэтычная, так і ад умоўнасцяў. Напрыклад, калі перакладаўся на беларускую мову “Сфагнум”, давялося пазбавіцца ад значнай часткі мацюкоў. У Логвінава, гэтага б можна было не рабіць. Бо ён свабодны ад ўмоўнасцяў кнігавыдавец. Закрыццё гэтай кнігарні адчыняе новую старонку ў дачыненні паміж літаратурай і чытачамі. Адзіная ў маім жыцці размова з дзяржаўнымі выдавецтвамі адбылася на кірмашы ў Германіі. Я падышоў да стэнду, прадставіўся, запытаўся, ці зацікаўленыя яны ў супрацоўніцтве. Я тады выстаўляўся на стэндзе Books from Belarus. Яны адразу адказалі, што калі я хачу выдавацца ў дзяржаўных выдавецтвах, то больш нельга звязвацца з апазіцыйнымі стэндамі. Бо каля нашага стэнда яны бачылі Уладзіміра Някляева.
Антон Кашлікаў надрукаваў у Логвінава раман “Бывшие”.
Мы з 34mag даўно сябруем з гэтай кнігарняй. Калі ў нас узнікла ідэя зрабіць папяровыя кнігі, пытанняў не ўзнікла. З імі было прасцей за ўсё гэта рабіць. Бо выдавецкае поле ў Беларусі настолькі малое, зачышчанае, што ў нас не было выбару: да каго яшчэ ісці. 4 кнігі, якія мы разам выдалі — гэта добры паказчык. Тое, як іх атакуюць — сапраўдная беларуская гісторыя. Бо культура ў нас параўноўваецца з ідэалагічнай зброяй.
9 студзеня закончыўся працэс у эканамічным судзе над Ігарам Логвінавым — уладальнікам кнігарні "логвінаЎ". Яго вінавацілі ў продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі. Суд прызначыў Логвінаву штраф у 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, з Логвінава спаганяюць 961 мільён рублёў, які падатковая інспекцыя палічыла прыбыткам крамы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники