Шклоўскую газетную паперу тонамі звозяць на сметнік

"Еўрарадыё"
27 апреля 2009, 11:00
Паблізу Шклова пачалі выкідваць бракаваную паперу, вырабленую на мясцовай фабрыцы.

"Рулоны газетнай паперы звозяць самазваламі на сметнік, — паведаміў Еўрарадыё відавочца падзеяў, мясцовы краязнаўца Міхаіл Кучарэнка. — Частку паперы ўжо разабралі людзі, частку закапалі, астатняя так і ляжыць".

Раней ужо з'яўлялася інфармацыя пра праблемы на шклоўскай фабрыцы газетнай паперы, якія на думку спецыялістаў звязаныя з неякасным абсталяваннем.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиЭкономика ❯ Шклоўскую газетную паперу тонамі звозяць на сметнік