UDF

Новости

Змагаюцца з крызісам за кошт рабочых

Брэсцкі электралямпавы завод знайшоў надзейны метад пратрымацца падчас крызісу: недаплата заробкаў працаўнікам пры інтэнсіфікацыі працы.

Гэтак, інжынерна-тэхнічны склад змушаюць да некваліфікаванай працы ў суботу (ва ўпаковачным цэху). Квота — 1 чалавек ад аддзела, плацяць 15 тысяч рублёў за дзень.

На прадпрыемстве недаплочваюць рабочым, роскід заробкаў якіх — ад 200 да 600 тысяч рублёў. Прычым 600 тыс. з улікам звышурочных, працы ў выходныя і на шкоднай прамысловасці (шкляны цэх). Рабочыя працуюць поўны тыдзень, ІТР — 4 дні.

А вось кіраўніцтва сумеснага беларуска-польскага прадпрыемства "Трансаэкспрэс" (былы "Крабэкс") з Пружаншчыны з цяжкай эканамічнай сітуацыі збіраецца выйсці, прадаўшы прадпрыемства галандцам. На прадпрыемстве, якое займаецца апрацоўкай морапрадуктаў, працуе да 120 чалавек, якія зарабляюць максімум па 400 тысяч рублёў.



Перейти на сайт