На “Пінскдрэве“ склалі спіс з 500 кандыдатаў на звальненне

"Еўрарадыё"
7 апреля 2009, 14:26
На "Пінскдрэве" склалі спіс патэнцыйных кандыдатаў на звальненне. У яго трапіла больш за 500 чалавек, якія не выконваюць працоўныя нормы, парушаюць дысцыпліну. Яны будуць звольнены ў першую чаргу.

Найбуйнейшае ў Беларусі дрэваапрацоўчае прадпрыемства, “Пінскдрэў” уносіць ў гарадскі бюджэт да 30%. Кампанія першая ў Беларусі ўтварыла холдынг. У яго увайшлі 33 прадпрыемствы, сярод якіх 5 сумесных.

Некалькі прадпрыемстваў арганізаваныя ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". Таму нельга адназначна сказаць, як адбіваецца крызіс на "Пінскдрэве".

Некаторыя прадпрыемствы працуюць больш паспяхова, напрыклад, фанерная фабрыка, якая пастаўляе сваю прадукцыю ў Нямеччыну і Польшчу. У межах холдынгу мацнейшыя прадпрыемствы падтрымліваюць слабыя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиЭкономика ❯ На “Пінскдрэве“ склалі спіс з 500 кандыдатаў на звальненне