Паўгады няма грошай за будаўніцтва пераходу

"Еўрарадыё"
25 июня 2009, 16:14
Каля 500 мільёнаў рублёў Магілёўскі выканкам накіраваў генеральнаму падрадчыку прадпрыемства "Лаўсанбуд", які выконваў асноўныя працы па будаўніцтве падземнага пераходу.

У снежні пачаліся працы па дапрацоўцы: усталяванне парэнчаў, сістэмы відэаназірання, пад'ёмнікаў для інвалідаў, уладкаванне туалета. Гэтыя працы "Лаўсанбуд" размеркаваў паміж субпадрадчыкамі, якім не заплаціў.

Амаль паўгода чакае грошаў кампанія, якая займалася ўсталяваннем сістэмы відэаназірання – усяго 12 мільёнаў рублёў.

Супрацоўнік кампаніі скардзіцца Еўрарадыё: "Лаўсанбуд" грошы не плаціць. А ў нашай кампаніі цяжкія часы, працы няшмат. За мінулы месяц я атрымаў 150 тысяч рублёў. І заслужаныя грошы зараз былі б вельмі дарэчы".

"Лаўсанбуд" грошай не пералічвае, спасылаючыся на цяжкія часы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиЭкономика ❯ Паўгады няма грошай за будаўніцтва пераходу