UDF

Новости

Вёскі засталіся без грошай

Улады Гарадзенскага раёна канстатуюць істотны недахоп сродкаў на ажыццяўленне праграмы па добраўпарадкаванню вёсак і пераўтварэнню іх у аграгарадкі.

Гарадзенскі раён да гэтага часу не атрымаў бюджэтныя сродкі на развіццё інфраструктуры аграгарадкоў, выдаткаваныя дзяржавай на гэты год. Адсутнасць фінансавання не дазваляе ажыццявіць шэраг запланаваных мерапрыемстваў, такіх, прыкладам, як капітальны рамонт сярэднеадукацыйных школаў, добраўпарадкаванне тэрыторый і прывядзеннне ў належны стан установаў культуры.

У многіх населеных пунктах, якія атрымалі статус аграгарадкоў, не вырашана праблема водазабяспячэння насельніцтва. Будаўніцтва воданапорных вежаў і станцый па абезжалезванню вады ў бліжэйшай будучыні не прадбачыцца ў сувязі з адсутнасцю сродкаў - такое меркаванне выказвае кіраўніцтва Гарадзенскага райвыканкама і раіць людзям самастойна шукаць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый.



Перейти на сайт