Лужок на месцы беларускай АЭС можа каштаваць 3 мільярды долараў
Беларусь просіць крэдыт 9 мільярдаў долараў на будаўніцтва АЭС. Але ніхто не кажа, колькі будзе каштаваць закрыццё АЭС. Як даведалася Еўрарадыё, вывад з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС каштуе больш за мільярд еўра! Нашая АЭС будзе больш!
У адрозненні ад дырэкцыі беларускай АЭС, кіраўніцтва "Ігналіны" вельмі лёгка ідзе на кантакт: Еўрарадыё без пытанняў па тэлефоне патлумачылі пра ўсё, што цікавіла — чым вельмі здзівіла нас, беларускіх журналістаў. Генеральны дырэктар станцыі Віктар Шавалдзін ацэньвае мінімальныя затраты ў мільярд еўра.
Віктар Шавалдзін: "Сёння дакладна назваць суму ніхто не можа. Але каб выканаць усе праекты, якія мы запланавалі па зняцці з эксплуатацыі 2-х блокаў (на 25 год працы)... на гэта спатрэбіцца каля аднаго мільярда еўра. Але гэта толькі тэхнічныя працы, звязаныя з закрыццём станцыі. Сюды не ўваходзяць іншыя кампенсацыі наступстваў для энергетыкі Літвы".
Паводле слоў тэхнічнага дырэктара "Ігналіны" Генадзя Негрывады, вывад з эксплуатацыі АЭС складае як мінімум 30% кошту станцыі. Па часе займае каля 28 год. На месцы Ігналінскай АЭС будзе зялёны лужок.
Генадзь Негрывада: "Абсталяванне, якое знаходзіцца ў будынку станцыі, будзе дэмантаванае, захаванае ў спецыяльныя сховішчы непадалёк. Усе будынкі будуць разабраныя, зямля — рэкультаваная, прывязуць торф і пасадзяць траву. А на месцы станцыі будзе зялёны лужок, вось і ўсё. Усё гэта павінна заняць прыкладна 28 год".
Закрыццё АЭС настолькі сур’ёзны праект, што Еўрарадыё засумнявалася, ці не знішчае гэта саму ідэю будаўніцтва АЭС увогуле. За такі час і такія грошы маглі б пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю. Але спадар Негрывада запэўнівае, што ў любым разе атамная энергія — самая танная:
Генадзь Негрывада: "Сапраўды, з пункту гледжання выдаткаў вывад з эксплуатацыі складае як мінімум прыкладна 30% кошту новай станцыі.
Але калі падлічваць кошт электраэнергіі з улікам выдаткаў на будучы вывад з эксплуатацыі, будаўніцтва сховішчаў… Усё адно такая электраэнергія больш танная, чым на звычайных станцыях".
Дарэчы, у гэтыя 30% не ўваходзяць іншыя наступствы для краіны. Напрыклад, непазбежны рост беспрацоўя былых атамных супрацоўнікаў АЭС.
Генадзь Негрывада: "Частка людзей выйдзе на пенсію, частка зоймецца вывадам з эксплуатацыі… Ну, а частка папоўніць армію беспрацоўных. Але неяк з гэтым справімся. Літва ж з’яўляецца членам ЕС — людзі могуць паехаць, напрыклад, у Нарвегію будаваць суды на верфях. 40 год таму ў Вялікабрытаніі, калі зачынілі вугальныя шахты, таксама была праблема — але неяк людзі справіліся".
Аднак вернемся да Беларусі. Сёння кажуць, што пабудаваць АЭС у нашай краіне будзе каштаваць 9 млрд. долараў. Памножым на 30% — і атрымаем амаль 12 мільярдаў. Сапраўды залатая станцыя!
Нагадаем, што яшчэ напачатку 2008 года менавіта такую лічбу называў віцэ-прэзідэнт расійскага "Атамбудэкспарта" Аляксандр Глухаў падчас візіту ў Мінск. Яму тады не верылі...