Трэць прадпрыемстваў - стратныя

"Радыё Свабода"
22 марта 2009, 13:01
У студзені—лютым 2009 году ў харчовай прамысловасьці Беларусі 130 прадпрыемстваў (33,6% ад агульнай колькасьці) былі стратнымі. Сума чыстых стратаў склала 75 млрд. 239 млн. рублёў.

Аб'ём вытворчасьці ўзрос на 2,8% у дачыненьні да паказчыка аналягічнага леташняга пэрыяду і склаў 2 трлн. 700 млрд. рублёў.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прырост адбыўся па наступных відах прадукцыі:

* мяса — на 13% (да 83,3 тыс. тон);
*
* масла сьметанковае — на 30,1% (15 тыс. тон);
*
* тлустыя сыры — на 12,1% (21,2 тыс. тон);
*
* кансэрвы — на 11,1% (71,4 млн. умоўн. бляшанак);
*
* крупы — на 10,3% (7,6 тыс. тон).



Значна, у два разы, узрасла вытворчасьць каньяку (да 40 тыс. дал) і цукру-пяску — на 31,4% (116,5 тыс. тон).

Разам з тым адбылося зніжэньне вытворчасьці:

* солі — на 9,4% (57,9 тыс. тон),
*
* папярос і цыгарэт — на 8,6% (3 млрд. 1 млн. штук),
*
* піва — на 3,7% (5 млн. дал),
*
* вінаграднага віна — на 4,1% (284 тыс. дал),
*
* алею — на 2,5% (8,6 тыс. тон).


Рэнтабэльнасьць рэалізацыі ў студзені 2009 года па галіне склалася на ўзроўні 2,7% (11,3% — у студзені 2008 года), рэнтабэльнасьць продажу — 2,1% (9%), паведамляе Белстат.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиЭкономика ❯ Трэць прадпрыемстваў - стратныя