Яраслаў Раманчук: Беларусаў будуць прымусова прывучаць да рубля

"Еўрарадыё"
27 мая 2009, 09:42
"Чыстыя міжнародныя рэзервы за чатыры месяцы не дасягнулі нават паўтара мільярда долараў. Гэта крытычна нізкая лічба, з якой рабіць выснову, што мы на дне, не зусім можна. Заўтра ў гэтае "дно" застукае сапраўдны крызіс", — так Яраслаў Раманчук пракаментаваў Еўрарадыё заяву прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Па словах кіраўніка ўраду, спад беларускай эканомікі закончыўся і чакаецца аднаўленне тэндэнцыі яе эканамічнага росту. На думку Сідорскага, эканоміка апынулася на дне, а таму чакаць трэба толькі росту, перадае "Інтэрфакс-Захад".

У адказ Яраслаў Раманчук адзначае, што дна дасягнула кар’ера Сідорскага, а не эканоміка.

Яраслаў Раманчук: "Урад робіць такія заявы, быццам ён адкрыў залатую жылу альбо новы энерганосьбіт, які можна прадаваць ва ўсім свеце. Справа ў тым, што цэлы свет яшчэ карэктуе свае прагнозы ў бок пагаршэння, уключаючы Расію, уключаючы Нямеччыну, Украіну, Злучаныя Штаты... І ніхто не гаворыць, што ўжо дасягнута дно. А калі Сідорскі ці Сямашка гавораць пра дно, то яны гавораць пра дно сваёй кар’еры".

На думку Раманчука, у нашай эканоміцы па-ранейшаму працягваецца падзенне. Усе негатыўныя тэндэнцыі, якія назіраліся цягам пяці першых месяцаў, захоўваюцца. Крэдыты не сталі таннейшыя, тыя прадпрыемствы, якія зараблялі для нас валюту, не пайшлі ў фазу росту. Крэдытны пузыр надуваецца яшчэ больш, а ў сітуацыі, калі МВФ і Расія крэдыты пакуль не даюць, курс беларускага рубля знаходзіцца пад пагрозай, гаворыць эканаміст.

Яраслаў Раманчук: "Унутры ўраду пачаліся гаворкі пра затрымкі заработнай платы і пенсій, альбо скарачэнні гэтых выплат. Учора я гаварыў з адным чалавекам, які меў на рахунку ў банку 25 тысяч еўра, змог зняць толькі тысячу; сказалі, праз месяц аддадуць усё, і то, мабыць, у беларускіх рублях. У банках проста няма валюты, няма грошаў, таму людзей будуць прымусова прывучаць да рубля. Чыстыя міжнародныя рэзервы за чатыры месяцы не дасягнулі нават паўтара мільярда долараў. Гэта крытычна нізкая лічба, з якой рабіць выснову, што мы на дне, не зусім можна. Заўтра ў гэтае "дно" застукае сапраўдны крызіс".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиЭкономика ❯ Яраслаў Раманчук: Беларусаў будуць прымусова прывучаць да рубля