UDF

Новости

Траціна баранавіцкіх прадпрыемстваў - стратная

Баранавіцкія прадпрыемствы істотна зніжаюць тэмпы вытворчасці. Сярод іх – прадпрыемствы машынабудавання, швачная фабрыка "Бараўчанка", "Баранавічыдрэў", камбінат харчовых прадуктаў і друкарня.

Гэта выклікана тым, што на складах прадпрыемстваў назбіралася нерэалізаванай прадукцыі на 130 мільярдаў рублёў, і запасы растуць.

Толькі на баваўняным прадпрыемстве сабралася на 23 мільярды рублёў, на "Бархіме" — на 2 мільярды. Значна знізілася экспартная пастаўка, траціна з баранавіцкіх прадпрыемстваў – стратная.



Перейти на сайт