Івонка Сурвіла: Ніякае зло не можа быць вечным
Зварот да беларускага народу з нагоды 92‑х угодкаў БНР.
Дарагія Суродзічы‑Беларусы!
Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, і жадаю Вам правесьці яго зь вераю і надзеяю на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы. У вольным сьвеце мы ведалі, што ніякае зло ня можа быць вечным. Чыталі Трэцюю Ўстаўную Грамату Рады БНР, якая абвяшчала незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, і верылі, што, калі ў 1918 годзе ў такіх цяжкіх умовах наш народ здолеў выказаць сваё жаданьне быць вольным між вольнымі народамі сьвету, дык ён знойдзе ў сабе сілы ператрываць зьдзек і няволю савецкіх часоў ды адродзіць зноў сваю незалежную дзяржаву.
Сёньня хацела‑б падзяліцца з Вамі вытрымкай з Трэцяй Устаўной Граматы, якую ўважаю асабліва натхняльнай:
"Цяпер мы‚ Рада Беларускае Народнае Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.
Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржаваю. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю ягоную на часткі".
Дарагія Суродзічы! Памятайма гэтыя словы.
Толькі свая незалежная вольная дзяржава абароніць край ад захопніцкіх замахаў на яго, зь якіх‑бы бакоў яны ні йшлі.
Толькі дэмакратычны ўрад здолее забясьпечыць народу мірную вонкавую палітыку. Толькі свая ўлада выратуе ад заняпаду й нішчэньня нацыянальную мову й культуру.
З глыбіні сэрца жадаю Вам вытрываласьці, любові да свайго прыгожага краю, веры ў будучыню й мужнасьці, якая характэрызуе ўсіх вольных духам людзей.
Прыйдзе час, калі наш народ будзе сьвяткаваць сваё Вялікае Сьвята Незалежнасьці й Свабоды ды з гонарам успамінаць продкаў, якія 25 Сакавіка 1918 году скінулі з роднага краю «апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці».
Жыве Беларусь!
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники