Крызіс б’е па мужыках

belradio.fm
22 апреля 2009, 17:14
Беспрацоўных мужчын у Беларусі стала больш, чым жанчын.

У рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на крызіс, зменшылася колькасць беспрацоўных. У той жа час, у Мінску колькасць беспрацоўных павялічылася на 30%. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца ўпраўлення па працы і соцабароне пры Мінгарвыканкаме Ларыса Каткова.

Ларыса Каткова: "Колькасць беспрацоўных павялічылася на 30% і склала 4 780 чалавек. У беспрацоўя становіцца не жаночы твар. Колькасць мужчын-беспрацоўных складае 52%".

Але не ўсе беспрацоўныя рэгіструюцца, кажа Ларыса Каткова, таму што шмат людзей не становяцца на ўлік, бо самастойна шукаюць працу. А ў Мінску ў кожнай службе занятасці стаяць інфарматары, дзе можна знайсці актуальныя вакансіі, да таго ж інфармацыя з'яўляецца на сайце Мінгарвыканкама. Банкам вакансій можа карыстацца кожны чалавек незалежна ад таго, стаіць ён на ўліку ці не.

Рэгістравацца прыйдзецца толькі ў тым выпадку, калі вы збіраецеся патрапіць на курсы павышэння кваліфікацыі. А калі жадаеце атрымліваць фінансавую дапамогу, тады трэба хадзіць на грамадскія працы — часцей за ўсё па ўборцы вуліц. Але дапамога невялікая: ад 35 да 70 тысяч.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDF ❯ Крызіс б’е па мужыках